Міжнародны семінар-практыкум «Захаванне нематэрыяльнай культурнай спадчыны краін СНД у кантэксце глабальных выклікаў»

15-17 лістапада адбыўся міжнародны семінар-практыкум “Захаванне нематэрыяльнай культурнай спадчыны краін СНД у кантэксце глабальных выклікаў”.У семінары прынялі ўдзед прадстаўнікі Арменіі, Казахстана, Узбекістана, Таджыкістана, Расійскай Федэрацыі, Туркменістана, Кыргызстана, Рэспублікі Беларусь. Эксперты і вучоныя падзяліліся вопытам па захаванню розных форм нематэрыяльнай творчасці чалавека: народнага мастацтва, рамёстваў, традыцыйных страў, абрадаў і святаў. Падчас семінару навукоўцы шукалі шляхі пераадольвання глабальных выклікаў і пагроз у захаванні нематэрыяльнай спадчыны. У гэтым мерапрыемстве прыняла ўдзел і супрацоўнік Мазырскага аб’яднанага краязнаўчага музея Віталіна Сайфутдзінава, якая пазнаёміла гасцей семінара з вопытам музея народнай культуры Мазыршчыны “Палеская веда” ў галіне вывучэння і папулярызацыі элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны Палесся. А ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага да 20 лістапада працуе цудоўная выстаўка-прэзентацыя элементаў нематэрыяльнай культуры беларусаў, якая неверагодна ўражвае сваёй унікальнасцю і разнастайнасцю.

603