«Знахар, чараўнік, шаптуха: людзі Веды ў палескай вёсцы»

“Знахар, чараўнік, шаптуха: людзі Веды ў палескай вёсцы”.

З глыбокай старажытнасці, калі чалавек сутыкаўся з бядою, альбо жадаў вярнуць задроўе, атрымаць багацце, любоў, прыцягнуць поспех у гаспадарцы, у нейкай справе, у дарозе, нашы продкі звярталіся да людзей, якія, як яны верылі, валодаюсь нейкай звышнатуральный сілай. Іх называлі па-рознаму: чараўнік, шаптуха, знахар. І такія людзі жывуць і зараз, часам сярод нас, у сучасных вёсках. Замовы, магічныя дзеянні, якімі карыстаюцца гэтыя людзі, з’яўляюцца прадметам навуковага інтарэсу вучоных, этнографаў, фалькларыстаў, музейшчыкаў. Замовы як абрадавы від вуснай народнай творчасці – самабытная з’ява нацыянальнай мастцка-эстэтычнай і духоўнай культуры.

Супрацоўнікам нашага музея пашанцавала паўдзельнічаць у экспедыцыі сумесна з вядомай даследчыцай беларускага фальклору, этнографам, доктарам філалагічных навук Таццянай Валодзінай. На працягу двух дзён мы ездзілі па весках Мазырскага раёна, сустракаліся з бабулямі, цікавіліся, як колісь жылі, лячылі розныя хваробы, як уяўлялі сабе навакольны свет нашы продкі: што рабілі, калі здаралася няшчасце, хварэла дзіця альбо доўга не было дажджу. Нягледзячы на тое, што гэтыя замовы, рытуалы вельмі архаічныя, яны захаваліся да нашых дзён.

Пасля экспедыцыйнай працы ў музеі “Палеская веда” адбылася найцікавейшая лекцыя Таццяны Васільеўны Валодзінай “Знахар, чараўнік, шаптуха: людзі Веды ў палескай вёсцы”, якая пазнаёміла з вынікам шматгадовых даследванняў гэтай з’явы на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку на Палессі.

Мы шчыра ўдзячны Таццяне Васільеўне за карысны і натхняльны час, а таксама ўсім тым, хто прыйшоў на лекцыю, за іх зацікаўленасць і інтарэс да традыцыйнай культуры.

Фота супрацоўнікаў музея

Першае фота @nadzeya_photographer

Дзякуй за супрацоўніцтва @streetartproject_mazyr

406