Дзяржаўная ўстанова культуры «Мазырскі аб`яднаны краязнаўчы музей»

Музей быў заснаваны 18.06.1948 г, адкрыты 07.11.1949 г. Мазырскі аб'яднаны краязнаўчы музей - гэта музей рэгіянальнай ідэнтычнасці, ён створаны і дзейнічае як цэнтр этнакультурнага і рэгіянальнага даследавання, рэалізуе комплексную праграму па засваенні мясцовага культурнага асяроддзя. У музеі прадстаўлены экспазіцыі прыроды і археалогіі краю, баявой славы воінаў-інтэрнацыяналістаў. На правах філіялаў у яго склад уваходзяць: выставачная зала, дэкаратыўна аформлены гістарычны цэнтр горада "Мазырскі за-мак", музей-майстэрня мастака-кераміста М. М. Пушкара, музей народнай куль-туры Мазыршчыны "Палеская веда", музей партызанскай славы ў в. Раманаўка. У музеі-майстэрні можна пазнаёміцца з выставай работ (скульптурай малых форм) мастака-кераміста М. М. Пушкара, які адлюстраваў у сваіх работах спецыфіку і каларыт Мазыршчыны, характэрныя рысы жыхароў Палесся, свет легенд, песень, казак, паданняў, звычаяў. Экспазіцыя музея "Палеская веда" дазваляе дакрануцца да нашай духоўнай і матэрыяльнай спадчыны, да нашай генетычнай памяці, дзе захоўваюцца :прадвечныя здабыткі палескай культуры. На 01.01.2023 г. музейны фонд склаў 50 281 адзінак захоўвання. Найбольш цікавымі калекцыямі з'яўляюцца: калекцыя археалагічных матэрыялаў, знойдзеных падчас раскопак Замкавай гары XI-XIII стст.; калекцыя работ мастака-кераміста, члена Саюза мастакоў СССР М. М. Пушкара; калекцыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва; калекцыя этнаграфічных матэрыялаў Мазыршчыны.

Навіны