«Сярэдневечны Мазыр: жыццё на культурным памежжы»

5 жніўня ў музеі “Палеская веда” адбылася лекцыя Алега Іванавіча Дзярновіча, вядучага навуковага супрацоўніка Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук, кандыдата гістарычных навук. Падчас лекцыі ён распавёў пра рознавектарнае сацыяльна-эканамічнае жыццё Мазыра ў складзе Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Мазыр – адзін са старажытных гарадоў Беларусі, які знаходзіўся на скрыжаванні гандлёвых шляхоў, і на развіцце якого ў розныя часы аказалі ўздзеянне прадстаўнікі разнастайных этнасаў і культур. Да сёнешняга часу застаецца адкрытым пытанне пра час заснавання горада і яго пачатковае месцазнаходжанне. Мы шчыра ўдзячны Алегу Іванавічу Дзярновічу за грунтоўны матэрыял, які ён прэзентаваў падчас лекцыі, а таксама ўсім зацікаўленым слухачам, якія маюць інтарэс да гісторыі нашага горада.

457